ГЭТА ПАВІНЕН ВЕДАЦЬ КОЖНЫ

Хімічная «фабрыка» курыльшчыка ці колькі атруты ўтрымлівае цыгарэта

Тое, што курэнне – шкодная залежнасць, якая спрыяе развіццю сур’ёзных захворванняў, ведаюць многія. Толькі вось мала хто задумваецца, што акрамя нікаціну і смол, пра наяўнасць якіх папярэджваюць на пачках, цыгарэта і тытунёвы дым утрымліваюць шмат іншых небяспечных для арганізма хімічных рэчываў і атруты.

Вырабы, што маюць тытунь, складаюцца прыкладна з 4 000 хімічных рэчываў і злучэнняў. Цыгарэтны дым – з 5 000. Кожнае з іх негатыўна ўплывае як на чалавечы арганізм у цэлым, так і на кожны орган паасобку.

Нікацін

Вред от никотина

Атрута і наркатычнае рэчыва, здольныя хутка трапляць у кроў, назапашвацца ва ўнутраных органах, парушаючы іх функцыі. Нікацін нашмат больш таксічны, чым мыш’як. Разам з тым, менавіта гэты складнік цыгарэты з’яўляецца асноўным «вінаватым» цягі чалавека да курэння і развіцця залежнасці. Нікацін выклікае ў мозгу выпрацоўку гармона «задавальнення» – дафаміну, што правакуе хуткае і моцнае прывыканне. Акрамя гэтага, доўгае атручванне арганізма нікацінам прыводзіць да ўзбуджанасці, з’яўлення бяссоння, зніжэння рэакцый, звужэння сасудаў, павышэння крывянога ціску, учашчанага сэрцабіцця, кіслароднага галадання і інш.

Смолы

Цыгарэтныя смолы – гэта тое, што застаецца ў арганізме пасля скуранай цыгарэты. Яны асядаюць на лёгкіх, тым самым блакіруюць іх здольнасць самаачышчацца, зніжаюць імунітэт. Падчас курэння тытунёвы дым пранікае ў выглядзе аэразолю ў моцнай канцэнтрацыі. У арганізме ён астуджаецца, адбываецца працэс кандэнсацыі і ўтвараюцца смолы. І менавіта яны літаральна нашпігаваныя шкоднымі і атрутнымі рэчывамі.

Пранікаючы ў арганізм, рэчывы, якія ўтрымліваюцца ў смолах, правакуюць анкалагічныя і іншыя хваробы лёгкіх. Менавіта смолы цыгарэт з’яўляюцца асноўнай прычынай развіцця кашлю і хранічнага бранхіту у курца.

Тытунёвы дым змяшчае 76 металаў, у тым ліку кадмій, нікель, свінец, хром і іншыя. Дарэчы, у табліцы Мендзялеева цяпер налічваюць 118 элементаў.

Мыш’як. Трапляючы ў арганізм, мыш’як з крывёй пераносіцца ў сэрца, лёгкія, ныркі, селязёнку і печань. Негатыўна ўздзейнічае і на нервовую сістэму. У тытунёвым дыме ўтрымліваецца невялікая колькасць мыш’яку, у асноўным у складзе неарганічных злучэнняў, якія і з’яўляюцца моцнымі канцэрагенамі, што выклікаюць рак. Акрамя гэтага, мыш’як можа назапашвацца ў арганізме курца. Да прыкладу, значная яго колькасць у шчытападобнай залозе правакуе развіццё эндэмічнага валяка.

Кадмій – цяжкі метал, які негатыўна ўплывае на нервовую сістэму, можа «асядаць» ў печані і нырках. Зніжае мінеральную шчыльнасць касцей. Наяўнасць у арганізме жанчын кадмію павялічвае верагоднасць заўчасных родаў.

Нікель «вінаваты» у развіцці астмы і анкалагічных захворванняў. Часціцы нікелю пры ўдыханні выклікаюць запаленне нават самых дробных бронхаў.

Свінец назапашваецца ў касцях і выклікае іх разбурэнне. Па сваім уздзеянні на арганізм у некалькі разоў больш небяспечны для дзяцей, чым для дарослых. Ён можа выклікаць затрымку росту і разумовага развіцця, хваробы крыві, страты слыху, зніжэнне ўвагі і працаздольнасці.

Хром – яшчэ адзін «правакатар» развіцця астмы. Ён жа выклікае рак лёгкіх.

Фенол, які таксама ўтрымліваецца ў тытунёвым дыме, парушае ў арганізме функцыі нервовай і сардэчна-сасудзістай сістэм.

Яд

Ацэтон раздражняе слізістыя насаглоткі, вачэй. Яго доўгае ўздзеянне разбурае печань і ныркі. Да таго ж, ацэтон – магутны растваральнік. Дарэчы, такую ж уласцівасць мае і бензол, які ёсць у цыгарэтным дыме і можа стаць прычынай лейкеміі.

Бензіпрэн – моцны канцэраген. Яго доўгае ўздзеянне прыводзіць да бясплоднасці, анкалагічных захворванняў лёгкіх і скуры.

Кратонавы альдэгід правакуе збоі ў працы імуннай сістэмы і можа прывесці да зменаў у ДНК.

У значнай канцэнтрацыі ў тытунёвым дыме змяшчаецца чадны газ. Трапляючы ў арганізм, ён злучаецца з гемаглабінам, з-за чаго здольнасць крыві пераносіць кісларод памяншаецца, і зніжаецца талерантнасць арганізма да фізічных нагрузак.

Усё вышэйпералічанае – толькі невялікая крыха таго, што ўдыхае чалавек з кожнай зацяжкай. Не варта забывацца і на тое, што пакутуюць ад курэння не толькі самі курцы, але і тыя, хто знаходзіцца побач. Кожнае рэчыва асядае ў арганізме і паступова робіць сваю «чорную» працу па разбурэнні арганізма, кожнага яго органа і клеткі. Кінуць паліць ніколі не позна. Бо ўжо з першых дзён адмовы ад цыгарэты прыкметна паляпшаецца самаадчуванне, становіцца лягчэй дыхаць, вяртаецца нюх, зніжаецца рызыка развіцця анкалагічных і сардэчна-сасудзiстых захворванняў. 

Добавить комментарий