ДЕНЬ ЗНАНИЙ

Звучит песня о школе «Золотые листья под ноги ложатся».

 Ведуший1.Ладони осени обшаривают Лысково.

Асфальт на ощупь холодно-шершав.

Клен вздрагивает, у забора горбясь,

Листвой последней на ветру шурша…

Продолжить чтениеДЕНЬ ЗНАНИЙ

РЭСПУБЛІКАНСКАЯ АКЦЫЯ

31 МАЯ — СУСВЕТНЫ ДЗЕНЬ БЕЗ ТЫТУНЮ

Штогод курэнне забірае жыцці ў больш чым 7 млн чалавек у свеце.

Штогод тытунёвая эпідэмія ў свеце забірае жыццё больш як 7 млн чалавек. З іх 900 тысяч не з’яўляюцца курыльшчыкамі, а паміраюць у выніку пасіўнага курэння.Па ініцыятыве Сусветнай арганізацыі аховы здароўя (СААЗ) кожны год 31 мая праходзіць Сусветны дзень без тытуню. Сёлета яго дэвіз «Тытунь і хваробы сэрца».

Асноўная мэта інфармацыйнай кампаніі – прыцягненне ўвагі і павышэнне дасведчанасці насельніцтва пра сувязь паміж спажываннем тытуню і хваробамі сістэмы кровазвароту, а таксама інфармаванне пра магчымыя меры збоку ўрадаў і грамадскасці, якія спрыяюць зніжэнню рызыкі для здароўя, звязанага з курэннем.

Ужыванне тытуню – адзін з сур’ёзных фактараў рызыкі развіцця ішэмічнай хваробы сэрца, інсультаў і захворванняў перыферычных сасудаў. У тых, хто паліць, у 2-4 разы часцей узнікаюць ішэмічная хвароба сэрца і цэрэбраваскулярныя інсульт, чым у тых, хто не паліць. Пры гэтым нават у тых, хто не падтрымлівае гэтую шкодную звычку, з-за пасіўнага курэннярызыка развіцця гэтых хвароб павялічваецца на 25-30%.

Праведзенае ў Беларусі маштабнае Steps-даследаванне паказала, што амаль 30% насельніцтва кураць, прычым 27% штодня. Сярод мужчын спажыванне тытуню складае 48%, сярод жанчын — 12,7%. За 10 гадоў курыльшчыкаў стала ў 3 разы больш. Амаль кожны пяты рэспандэнт адзначыў, што падвяргаецца ўздзеянню тытунёвага дыму на працоўным месцы альбо дома.

Як распавёў прадстаўнік СААЗ у Беларусі, беларус, які паліць, выкурвае прыкладна 15 цыгарэт у дзень. Кошт аднаго пачка у сярэднім 2,2 бел. рублі (сярэднемесячныя выдаткі на тытунёвыя вырабы складаюць каля 60 бел. рублёў). Гэта значыць, што курыльшчык у нашай краіне крыху менш за адзін месяц за год «працуе» на тытунёвую індустрыю, падкрэсліў Батыр Бердыклычаў.

Паводле яго слоў, існуе шэраг мер, рэкамендаваных СААЗ, а таксама прапісаная ў Рамачнай канвенцыі СААЗ па барацьбе супраць тытуню, якія накіраваны на прафілактыку і барацьбу з курэннем: павышэнне акцыза на тытунёвую прадукцыю, выкарыстанне буйных папераджальных малюнкаў на пачках цыгарэт, забарона на рэкламе і спонсарства, ліквідацыя ўздзеяння другаснага тытунёвага дыму на працы і ў грамадскіх месцах.7,5 года. Прытым што, згодна з заканадаўствам, купляць тытунёвыя вырабы дазволена з 18 гадоў.

Прадстаўнік СААЗ у Беларусі дадаў таксама, што існуюць рэкамендацыі Сусветнага банка, якія тычацца павелічэння акцыз і долі акцыз у кошце тытунёвых вырабаў, якія павінны складаць 75% (у нашай краіне яны адпавядаюць прыкладна 42%).

З 2001 года ў рэспубліцы знізілася спажыванне тытуню (17 год таму яго распаўсюджанасць знаходзілася на ўзроўні 41,6%, тады як цяпер – 29,6%). Шмат у чым гэтага ўдалося дасягнуць дзякуючы тым мерам, якія рэалізуюцца ў рэспубліцы з мэтай зніжэння колькасці курыльшчыкаў. Як распавяла эксперт, у нашай краіне забаранілі рэкламу тытунёвых вырабаў, прадастаўляецца спецыялізаваная дапамога пры адмове ад курэння, на пачках цыгарэт размешчаныя папераджальныя пра шкоду тытуню малюнкі, рэгулярна павышаюцца цэны на тытунёвыя вырабы, дзейнічае забарона на адкрытую выкладку цыгарэт у месцах гандлю. Вядзецца мэтанакіраваная праца па стварэнні тэрыторый, свабодных ад курэння.

Плануецца, што змены закрануць продаж і выкарыстанне электронных сістэм курэння. Патрабаванні мяркуюць зрабіць аналагічнымі рэгуляванню рэалізацыі тытунёвых вырабаў, дадала Вольга Бартман.

Існуюць чатыры групы неінфекцыйных захворванняў: хваробы сістэмы кровазвароту, анкалагічныя, цукровы дыябет і хранічныя захворванні лёгкіх. Усе яны маюць агульныя фактары рызыкі: паводзінскія, біялагічныя і фактары навакольнага асяроддзя. Уплыў іх на смяротнасць насельніцтва прыкладна роўны. На паводзінскія фактары прыпадае прыкладна 45%, на біялагічныя – каля 48%, 7-8% – на фактары навакольнага асяроддзя. Разам з тым сярод усіх прычын развіцця неінфекцыйных захворванняў на курэнне прыходзіцца 10%. Гэта 14–15 тысяч смерцяў у год, звязаных з ужываннем тытуню.

Ёсць кароткатэрміновы і доўгатэрміновы эфект адмовы ад курэння, але ён у любым выпадку станоўчы:

  •     праз 20 хвілін нармалізуюцца артэрыяльны ціск і частата сардэчных скарачэнняў;
  •     праз 12 гадзін прыходзіць у норму ўтрыманне монааксіду азоту, які ўплывае на хуткасць развіцця атэрасклерозу;
  •     праз 3-4 тыдні паляпшаецца праца сардэчнай сістэмы;
  •     праз 9 месяцаў паляпшаецца праца лёгкіх, памяншаюцца аддышка і кашаль;
  •     праз 1 год у 2 разы памяншаецца рызыка ішэмічнай хваробы сэрца;
  •     праз 5 гадоў зніжаецца рызыка інсульту (да ўзроўню як у чалавека, які не паліць);
  •     праз 10 гадоў верагоднасць рака лёгкіх зніжаецца на 50-70% у параўнанні з рызыкай развіцця гэтай хваробы ў курыльшчыка.
Продолжить чтениеРЭСПУБЛІКАНСКАЯ АКЦЫЯ

ПОЗДРАВЛЯЕМ!!!

Поздравляем учащегося 11 класса Михайловского Максима, призера областного этапа республиканского конкурса «Дорогами памяти» в рамках республиканской акции «Мы этой памяти верны» .

За работу, выполненную под руководством учителя истории Попко Александра Степановича, Максим награждён дипломом II степени

Продолжить чтениеПОЗДРАВЛЯЕМ!!!