Правілы прыёму ў дашкольную ўстанову

УКАЗ ПРЭЗІДЭНТА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ 16 лютага 2024 г. № 55 «Аб змяненні ўказаў Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь»

Пастанова Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 9 жніўня 2022 г. № 516 «Аб адлічэнні для пераводу, пераводзе навучэнцаў і аднаўленні асоб для працягу атрымання адукацыі»

Пастаноўка на ўлік у дашкольную ўстанову адукацыі і выдача накірунккаў у ДУА “Лыскаўскі  дзіцячы сад Пружанскага раёна”ажыццяўляе Зеляневіцкі  сельскі выканаўчы камітэт па адрасе: Пружанскі раён, в. Зіновічы, вул. Цэнтральная д.19.
Накірункі выдаюцца бацькам (законным прадстаўнікам дзіцяці) на працягу каляндарнага года.
Выдадзены накірунак сапраўдны на працягу 15 дзён.
Пры сабе неабходна мець: пашпарт аднаго з бацькоў, пасведчанне аб нараджэнні дзіцяці.

Залічэнне дзіцяці ў дзіцячы сад ажыццяўляецца загадчыкам дашкольнай установы пры прадастаўленні бацькамі (законнымі прадстаўнікамі) наступных дакументаў:
накірунку, выдадзенага сельвыканкамам;
заявы бацькоў;
медыцынскай даведкі аб стане здароўя дзіцяці

Продолжить чтениеПравілы прыёму ў дашкольную ўстанову